А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я Ё
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z
0 1 2 3 4 5 6 7 8 9
Выберите необходимое действие:
Меню
Свернуть
Скачать книгу Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)

Язык: Неизвестно
Год издания: 2018 год
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 >>

Читать онлайн «Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)»

      Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнiк)
Артур Конан Дойл

Бiблiятэка часопiса “ПрайдзiСвет” “PostScriptum”
«Прыгоды Шэрлака Холмса» – першы зборнiк апавяданняy пра знакамiтага дэтэктыва, надрукаваны y 1892 годзе, пасля аповесцяy «Эцюд у пунсовым» (1887) i «Знак чатырох» (1890). Зборнiк улучае 12 апавяданняy, сярод якiх шмат добра вядомых i пазнавальных твораy, напрыклад, «Скандал у Багемii» цi «Стракатая стужка», што неаднаразова экранiзавалiся i пераасэнсоyвалiся. Нягледзячы на тое, што далёка не ва yсiх гэтых апавяданнях расследуецца сапраyднае злачынства, зборнiк даyно yвайшоy у залаты фонд дэтэктыyнай лiтаратуры i адыграy вялiкую ролю y станаyленнi жанру.

Артур Конан Дойл

Прыгоды Шэрлака Холмса

© ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаy, 2014

© Мацiеyская К., прадм., 2014

© Арцёмаy А., Казлова А., Мацiеyская К., Пятровiч А., Янкута Г., пераклад, 2014

© ПУП «Кнiгазбор», 2014

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016

Працяг непазбежны

Агульнавядома, што Шэрлак Холмс (каля 1854 – пасля 1923) свайму стваральнiку надакучыy даволi хутка: напiсаyшы два дзясяткi апавяданняy i дзве аповесцi, Артур Конан Дойл вырашыy, што час заняцца сур’ёзнымi раманамi, зрабiцца другiм Вальтэрам Скотам, а дрындушку, якая немаведама з чаго займела шалёную папулярнасць, прыгожа патапiць, напрыклад, у вадаспадзе на фоне швейцарскiх пейзажаy. Але было запозна: нешта не заладзiлася y Холмса з занадта чалавечай смяротнасцю, i ён выплыy, каб расследаваць яшчэ каля сарака справаy (гэта, безумоyна, толькi апiсаных ягоным «асабiстым Босуэлам»), сысцi на спачынак гадаваць пчолаy, паставiць рэкорды па экранiзацыях твораy пра сябе i yвогуле зажыць спакойным i няспешным жыццём звычайнага мiфа.

Можна, канечне, скiнуць вiну на ангельскую каралеву, якая, кажуць, за Холмса вельмi хвалявалася, намякала, што здагадваецца пра «хiтры ход аyтара», i – хто ведае – можа, нават пагражала рыцарскiм званнем. Але як бы там нi было, варта прасякнуцца yдзячнасцю да будучага сэра Артура: тое, што мiсiя па забойстве нахабы невыканальная i нiякай «апошняй справы Холмса» yжо нiколi не будзе, ён зразумеy з першага разу.

Мiфы цалкам натуральна пачуваюцца, iснуючы y безлiчы версiяy, i Холмс не адстае. Знакамiтыя словы пра гарышча мозгу, на якiм варта захоyваць толькi неабходнае, а таму не ведае ён, Холмс, што Зямля круцiцца вакол сонца, абвяргаюцца яшчэ да канца аповесцi, у якой прагучалi: раптам аказваецца, што тыпус з нулявымi, паводле рэестру доктара Ўотсана, ведамi y лiтаратуры i фiласофii разумее лацiнскiя выразы без перакладу, вольна цытуе Шэкспiра, Гётэ, Флабэра (побач з «Я раманаy не чытаю»), ды i Хафiза з Гарацыем не забывае. Меркаванне пра неабходнасць ведаy па yсiх астатнiх астраномiях Холмс мяняе як Галiлей – пра цэнтр Сусвету, толькi добраахвотна. Да таго ж гэты «здольны выканаyца i кампазiтар немалога таленту» («Саюз рудых») аднойчы расчысцiy гарышча мозгу аж для «старажытнай корнскай мовы» («Д’яблава нага»), але цi ж нам ведаць, што можа спатрэбiцца дэтэктыву y расследаваннi заблытаных i таямнiчых злачынстваy? Слухаем Холмса: «Злачынствы здараюцца часта. Логiка сустракаецца рэдка» («Лясныя Букi»), – i спакойна чытаем далей: так i задумана.

Не кожнае даследаванне зможа ахапiць усё, што напiсалi, намалявалi i знялi па слядах Шэрлака Холмса, якi y гэтых пераасэнсаваннях шмат разоy мяняy аблiчча, пол, бiялагiчны вiд, характар i эпоху. Ды што там казаць, нават генiяльнасцю мяняyся з Ўотсанам (глядзi фiльм «Без адзiнага доказу» з Майклам Кейнам i Бэнам Кiнгслi) i нават гэта перажыy. Якi Райхенбах? Гэтага i постмадэрнiзм не бярэ.

Вечны супергерой велiзарнай шэрлакiяны высiлкамi многiх дзясяткаy стваральнiкаy атрымаyся абсалютна антыбронзавым, пазбегнуyшы небяспекi, якая так часта пагражае героям i класiкам. З Холмсам можна рабiць што заманецца, а мiфу гэта толькi на карысць пойдзе. Хiба што спынiць цi стрымаць нельга.

Увогуле, для iнтэрактыyнай гульнi з чытачом-гледачом усё ёсць ужо y Дойла: гэтая блытанiна з ведамi, здольнасцямi, уменнямi i нават самiм холмсаyскiм метадам, якi, здаецца, i дэдукцыя, але, можа быць, iндукцыя, а можа быць, абдукцыя… Прыняyшы Ўотсана за ненадзейнага апавядальнiка, можна – выкарыстоyваючы хоць дэдукцыю, хоць iндукцыю з абдукцыяй, а хоць спiрытызм, так любiмы бацькам Шэрлака Холмса, – доyга i радасна ламаць галаву, спрабуючы зразумець, як жа yсё было насамрэч i што гэты доктар недагаворвае.

У апошнiм (на сёння) фiльме Гая Рычы пра Холмса «Гульня ценяy» гэты самы Холмс пасля словаy «The End» ставiць у рукапiсе доктара Ўотсана шматабяцальны пытальнiк. У далёкiм ад Холмса 2014 годзе y Лондане адкрываецца выстава пад назвай «Чалавек, што нiколi не жыy i нiколi не памрэ». Холмсу i яго хранiсту ставяцца помнiкi y Англii, Расii, Швейцарыi i хто ведае дзе яшчэ. Кожны пяты брытанец думае, што Шэрлак Холмс насамрэч жыy калiсьцi на Бэйкерстрыт, 221б. Возьмем на сябе смеласць сцвярджаць: астатнiя чатыры пятыя yпэyненыя, што жыве i цяпер.

    Кацярына Мацiеyская

Скандал у Багемii

1

Для Шэрлака Холмса яна назаyсёды засталася «той жанчынай». Рэдка чуy я, каб ён называy яе неяк iначай. У яго вачах яна перасягнула i засланiла yсiх прадстаyнiц свайго полу. Не тое каб у яго было да Ірэн Адлер якое-небудзь пачуццё, падобнае да кахання. Любыя пачуццi, i y прыватнасцi гэтае, былi несумяшчальныя з яго халодным, дакладным i надзiва yраyнаважаным розумам. На маю думку, такой дасканалай машыны, якая мыслiць i назiрае, свет яшчэ не бачыy, i y ролi закаханага ён апынуyся б не на сваiм месцы. Пра пяшчотныя пачуццi ён заyсёды згадваy толькi са з’едлiвасцю i насмешкай. Пяшчотныя пачуццi былi для яго цудоyным аб’ектам для назiрання, выключным сродкам сарваць покрыва з чалавечых пабуджэнняy i yчынкаy. Калi трэнiраваны мысляр дазволiць такiм пачуццям уварвацца y свой дакладна i блiскуча yпарадкаваны yнутраны свет, яны прынясуць туды бязладнасць, якая паставiць пад сумнеy усе дасягненнi яго думкi. Пясчынка, што трапiла y тонкi механiзм, цi трэшчынка на адной з яго моцных лiнзаy не зрабiлiся б такiм бедствам, як вялiкае пачуццё для такога чалавека, як ён. І yсё ж адна жанчына для яго iснавала, i жанчынай гэтай была памерлая yжо Ірэн Адлер – асоба з цьмяным i вельмi сумнеyным мiнулым.

Апошнiм часам я рэдка бачыyся з Холмсам. Маё вяселле раскiнула нас у розныя бакi. Усю маю yвагу забрала бясхмарнае шчасце i прыемныя хатнiя клопаты, якiя з’яyляюцца y чалавека, што першы раз у жыццi робiцца гаспадаром свайго сямейнага агменю. Холмс жа, чыя цыганская душа пазбягала любога таварыства, застаyся y нашых пакоях на Бэйкер-стрыт, занураны y свае старыя кнiгi, i з тыдня y тыдзень кiдаyся ад какаiну да бурнай дзейнасцi, чаргуючы наркатычную дрымоту i yласцiвую яго натуры шалёную актыyнасць. Як i раней, ён быy глыбока захоплены расследаваннем злачынстваy i скiроyваy свае цудоyныя здольнасцi i неверагодную назiральнасць на раскрыццё справаy i разгадку таямнiцаy, ад якiх афiцыйная палiцыя адмаyлялася як ад безнадзейных. Час ад часу да мяне даляталi цьмяныя чуткi пра яго здзяйсненнi: пра паездку y Адэсу з нагоды забойства Трэпава, расследаванне загадкавай смерцi братоy Аткiнсанаy у Трынкамалi* (#litres_trial_promo) i yрэшце пра вельмi далiкатныя i паспяховыя росшукi, праведзеныя на просьбу галандскай уладнай сям’i. Аднак апроч гэтых урыyкавых сведчанняy пра яго дзейнасць, якiя я атрымлiваy разам з iншымi чытачамi з газет, пра былога сябра i кампаньёна я ведаy мала.

Аднаго вечару, дзесьцi y трэцяй дэкадзе сакавiка 1888 году, я вяртаyся ад пацыента (бо цяпер зноy меy прыватную практыку), i дарога мая ляжала праз Бэйкер-стрыт. Мiнаючы незабыyныя дзверы, назаyсёды звязаныя y маiм сэрцы з перыядам жанiхоyства i са змрочнымi падзеямi, апiсанымi y «Эцюдзе y пунсовым», я адчуy вострае жаданне зноy убачыць Холмса i даведацца, чым цяпер заняты гэты выбiтны розум. У пакоi гарэла яркае святло, i калi я зазiрнуy у акно, то yбачыy яго высокую хударлявую фiгуру, якая цёмным сiлуэтам двойчы прамiльгнула за гардзiнамi. Апусцiyшы галаву i склаyшы рукi за спiнаю, ён узбуджана i iмклiва мераy крокамi пакой. Я ведаy усе яго настроi i звычкi, а таму карцiна гэтая шмат пра што мне сказала. Ён зноy узяyся за працу. Ён строс з сябе наркатычныя мроi i iшоy свежымi слядамi нейкай новай загадкi. Я пазванiy, i мяне праводзiлi да пакоя, якi калiсьцi часткова належаy i мне.

Ён сустрэy мяне без бурных эмоцыяy – для яго яны былi рэдкасцю. Тым не менш я думаю, што ён быy рады мяне бачыць. Амаль нiчога не кажучы, ён сардэчна запрасiy мяне сесцi, падсунуy блiжэй каробку з цыгарамi i паказаy на вiнную шафку i газаген* (#litres_trial_promo) у куце. Потым стаy ля камiна i пачаy уважлiва вывучаць мяне сваiм незвычайным пранiзлiвым поглядам.

– Сямейнае жыццё пайшло вам на карысць, – зазначыy ён. – Думаю, Ўотсан, што з моманту нашае апошняе сустрэчы вы паправiлiся на сем з паловай фунтаy.

– На сем, – паправiy я.

– Усё ж мяркую, што трошачкi больш. Зусiм крышку. Вы, як бачу, зноy практыкуеце. Але вы не казалi, што плануеце yпрэгчыся y працу.

– Як вы пра гэта даведалiся?

– Я бачу гэта, я раблю высновы. Вось як я даведаyся, што днямi вы моцна вымаклi i што вашая служанка страшэнна няyмелая i няyважлiвая?

– Дарагi мой Холмс, – сказаy я, – гэта yжо занадта. Пару стагоддзяy таму вас проста спалiлi б на вогнiшчы. Я i праyда быy у чацвер за горадам i вярнуyся дадому yвесь выпацканы, але цяпер на мне зусiм iншая вопратка, i я не yяyляю, як вы гэта вылiчылi. Што да Мэры Джэйн, то яна насамрэч безнадзейная, i мая жонка паведамiла ёй пра звальненне, але я зноy жа губляюся y здагадках, адкуль вы гэта ведаеце.

Холмс цiха засмяяyся i задаволена пацёр доyгiя нервовыя рукi.

– Няма нiчога прасцейшага, – сказаy ён. – Мае вочы падказваюць мне, што з унутранага боку вашага левага чаравiка, акурат там, куды падае святло камiна, па скуры праходзiць шэсць амаль паралельных драпiнаy. Вiдавочна, хтосьцi няyмела скроб край падэшвы, счышчаючы з абутку высахлы бруд. Адсюль я раблю падвойную выснову пра тое, што вы выходзiлi y кепскае надвор’е i што y вас працуе самы зласлiвы абутканенавiснiк сярод усёй лонданскай прыслугi. Што да вашай практыкi, Ўотсан, то калi y мой пакой уваходзiць джэнтльмен, ад якога за мiлю патыхае ёдаформам, на чыiм правым пальцы бачная чорная пляма ад ляпiснага алоyка* (#litres_trial_promo), а пукатасць з правага боку цылiндра сведчыць пра тое, што там схаваны стэтаскоп, то я буду сапраyдным дурнем, калi не пазнаю y iм дзейнага прадстаyнiка медыцынскай сябрыны.

Слухаючы, з якой лёгкасцю ён патлумачыy свае высновы, я не мог утрымацца ад смеху.

– Калi я чую вашыя тлумачэннi, – сказаy я, – мне yсё здаецца такiм да смешнага простым, што я мог бы i сам лёгка здагадацца, хаця y кожным наступным выпадку вашыя разважаннi зноy ставяць мяне y тупiк, пакуль вы iх не патлумачыце. Аднак я думаю, што мой зрок не горшы за ваш.

– Так яно i ёсць, – пагадзiyся ён, запалiyшы цыгарэту i плюхнуyшыся y фатэль. – Вы бачыце, але не заyважаеце, а гэта вялiкая рознiца. Вось, напрыклад, вы часта бачылi прыступкi, якiя вядуць з вiтальнi y гэты пакой?

– Часта.

– Як часта?

– Ну, разоy сто, не менш.

– І колькi iх там?

– Колькi? Адкуль мне ведаць?

– Вось яно! Вы не заyважаеце, хаця i бачыце. Гэтым мы з вамi i адрознiваемся. Я ведаю, што прыступак сямнаццаць, бо я не толькi глядзеy, але i звяртаy увагу. Дарэчы, калi yжо вы цiкавiцеся рознымi дробнымi праблемамi i нават ласкава апiсалi маё сцiплае расследаванне адной цi дзвюх з iх, то гэтая таксама можа вас зацiкавiць, – i ён кiнуy мне аркуш шчыльнай ружовай паштовай паперы, якi ляжаy на стале. – Гэта прыйшло з нядаyняй поштай. Прачытайце yголас.

На цыдулцы не было нi даты, нi подпiсу, нi адрасу.

«Сёння вечарам, без чвэрцi восем, – гаварылася y ёй, – вас наведае джэнтльмен, якому неабходна кансультацыю па адной вельмi сур’ёзнай справе атрымаць. Паслуга, якую вы нядаyна зрабiлi аднаму з уладных дамоy Еyропы, даводзiць, што вы акурат той чалавек, якому можна спакойна даверыць справу, чыю важнасць нельга пераацанiць. Такi водгук пра вас мы з розных бакоy атрымалi. Будзьце y гэты час дома i не зразумейце няправiльна, калi ваш госць будзе y масцы».

– Гучыць i праyда вельмi загадкава, – заyважыy я. – Як вы думаеце, што yсё гэта значыць?

– Пакуль у мяне няма iнфармацыi. А тэарэтызаваць, нiчога не ведаючы, – вялiкая памылка. У такiм выпадку пачынаеш незаyважна падганяць факты пад тэорыю, замест таго каб падганяць тэорыю пад факты. Але вернемся да цыдулкi. Якiя высновы вы можаце зрабiць?

Я yважлiва агледзеy сам лiст i паперу, на якой ён быy напiсаны.

– Аyтар паслання, iмаверна, досыць заможны, – адзначыy я, спрабуючы пераняць прыёмы майго сябра. – Такая папера каштуе не танней чым паyкроны за пачак. Яна надзвычай шчыльная i моцная.

– Надзвычай – гэта вы правiльна сказалi, – пагадзiyся Холмс. – Гэта yвогуле не ангельская папера. Паглядзiце на яе супраць святла.

Я так i зрабiy i yбачыy на паперы вялiкую лiтару «Е» i маленькую «g», а далей – вялiкiя «Р» i «G» i маленькую «t», уплеценыя y фактуру паперы.

– Якую выснову вы можаце зрабiць? – спытаy Холмс.

– Гэта, несумненна, iмя вытворцы, а дакладней, яго манаграма.

– Вы памыляецеся. Вялiкая «G» i маленькая «t» – гэта скарачэнне ад «Gesellschaft», што перакладаецца з нямецкай як «кампанiя». Гэта звычайнае скарачэнне, якое адпавядае нашаму «К°». «Р», безумоyна, абазначае «Papier», то бок «папера». Цяпер «Eg». Давайце зiрнем у наш «Геаграфiчны даведнiк Еyропы», – ён зняy з палiцы цяжкi карычневы фалiянт. – Элгаy, Элганiц* (#litres_trial_promo)… А вось i тое, што трэба: Эгер* (#litres_trial_promo). Гэта y нямецкамоyным раёне, Багемii, непадалёк ад Карлавых Вараy. «Вядомы як месца смерцi Валенштайна* (#litres_trial_promo), а таксама дзякуючы шматлiкiм гутам i папяровым фабрыкам». Ха-ха, мой хлопча, якiя высновы можаце вы зрабiць? – яго вочы заблiшчэлi, i ён пераможна выпусцiy з цыгарэты вялiкае блакiтнае воблака.

– Папера зробленая y Багемii, – сказаy я.

– Менавiта. А аyтар цыдулкi – немец. Вы звярнулi yвагу на незвычайную будову сказа «Такi водгук пра вас мы з розных бакоy атрымалi»? Француз цi рускi такога б не напiсаy. Толькi немцы могуць абыходзiцца з дзеясловамi так непачцiва. А таму нам засталося толькi даведацца, чаго гэты немец, якi пiша на багемскай паперы i лiчыць за лепшае хаваць свой твар пад маскай, ад нас хоча. А вось, калi я не памыляюся, i ён сам. Ён i адкажа на yсе нашыя пытаннi.

На гэтых словах мы пачулi рэзкi стук конскiх капытоy i грукат колаy, што зачапiлi ходнiк, а потым – не менш рэзкi гук званка. Холмс прысвiснуy.

– Парны экiпаж, мяркуючы па гуках, – сказаy ён i, выглянуyшы з акна, працягнуy: – Так i ёсць. Багатая карэта i пара прыгажуноy, сто пяцьдзясят гiнеяy за кожнага. На благi канец, Ўотсан, справа будзе прыбытковая.

– Думаю, Холмс, мне лепей сысцi…

– Нi y якiм разе, доктар. Заставайцеся на сваiм месцы. Куды я без майго Босуэла* (#litres_trial_promo)? Да таго ж справа абяцае быць цiкавай. Будзе шкада, калi вы яе прапусцiце.

– Але ж ваш клiент…

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 >>